Еўрапарламент асудзіў, але да санкцый не заклікаў

Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі з крытыкай ціску ўладаў на Саюз палякаў.

10.03.2010 / 15:39

У дакумэнце няма закліку да аднаўленьня санкцыяў супраць Менску, але ёсьць пагроза, што далейшыя парушэньні правоў чалавека могуць прывесьці да спыненьня палітыкі дыялёгу Эўразьвязу з Беларусьсю. Эўрадэпутаты без асаблівых зьменаў зацьвердзілі тэкст праекту рэзалюцыі, узгоднены факцыямі ўчора.

Эўрапарлямэнт заклікаў беларускія ўлады зарэгістраваць Саюз палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс і перадаць арганізацыі яе ўласнасьць.
Апрача таго ў рэзалюцыі выказваецца патрабаваньне вызваліць з турмаў палітычных актывістаў Андрэя Бандарэнку, Івана Міхайлава і Арцёма Дубскага, зарэгістраваць праваабарончы цэнтр “Вясна” і партыю БХД, якім шмат разоў было адмоўлена ў легалізацыі.