Беларуская мова прасіла падтрымкі ў менчукоў

1 верасьня пасьля заканчэньня заняткаў моладзь выйшла на сталічны праспэкт Машэрава (Пераможцаў) у дзіўных строях, на якіх было напісана «беларуская мова».

01.09.2006 / 19:04

1 верасьня пасьля заканчэньня заняткаў моладзь выйшла на сталічны праспэкт Машэрава (Пераможцаў) у дзіўных строях, на якіх было напісана «беларуская мова». Хлопцы і дзяўчаты зьбіралі подпісы за тое, каб выкладаньне гісторыі Беларусі ў школах вялося па-беларуску. За паўтары гадзіны маладыя людзі сабралі каля 200 подпісаў.

Фота Андрэя Лянкевіча