Мінчанка спрабавала выкрасці шторы з бара
19.03.2010 / 16:11
Справа на падставе ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж) распачата Заводскім РУУС Мінска ў дачыненні да 29‑гадовай сталічнай жыхаркі.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 9 сакавіка, добра пагуляўшы ў кафэ‑бары «Шароўня», нецвярозая мінчанка
збіралася выкрасці ў гэтай установе шторы з пяці акон памерам тры на паўтара метра кожная.
Адну з іх жанчына спрабавала ўмясціць у дамскую сумачку, астатнія паклала ў пакет для смецця. Вынесці выкрадзенае з бара ёй не дазволіў ахоўнік.
Як растлумачыла зламысніца, шторы
яна хацела павесіць у сябе ў кватэры, каб абнавіць інтэр’ер.