Ацяпляльны сезон завершыцца ў вызначаныя тэрміны

23.03.2010 / 13:42

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва‑камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун.

«Ацяпляльны сезон у жыллёвым фондзе завяршаецца тады,

калі тэмпература паветра на працягу пяці дзён складае плюс 8 градусаў.

Таму батарэі ў кватэрах ніхто не адключыць да таго часу, пакуль не ўстановіцца вышэйназваны тэмпературны фон», — растлумачыў Анатоль Шагун.

Прадстаўнік Мінжылкамгаса нагадаў, што рашэнне аб адключэнні ацяплення па кожным горадзе прымаюць мясцовыя органы ўлады з улікам паказчыкаў сярэднясутачнай тэмпературы паветра. У апошнюю чаргу ацяпленне адключаецца ва ўстановах сацыяльнай сферы.