Байдэн вылаяўся ў жывым эфіры, віншуючы Абаму

24.03.2010 / 10:59

Віншуючы прэзідэнта ЗША Барака Абаму з зацверджаннем у Кангрэсе рэформы аховы здароўя, віцэ‑прэзідэнт Джо Байдэн ужыў нецэнзурную лексіку.

Байдэн абняў Абаму і павіншаваў яго, ахарактарызаваўшы рэформу нецэнзурным словам, што пацвярджала, мабыць, яе вялікае значэнне. Байдэн гаварыў Абаму на вуха, аднак лаянка ўсё ж прайшла ў жывы эфір.

КаМ