Мінск палезе ў даўгі
В.а. мэра Мінска Мікалай Ладуцька не бачыць нічога дрэннага ў тым, каб сталіца жыла ў крэдыт
24.03.2010 / 11:31
Выконваючы абавязкі мэра сталіцы Мікалай Ладуцька прызнаўся, што не бачыць нічога дрэннага ў тым, каб горад жыў у крэдыт. Сталічныя ўлады пачнуць набіраць грошы, як і шараговыя грамадзяне.
«Па такім прынцыпе жывуць і Масква, і Берлін», — заявіў ён.