Затрыманыя наклады дзвюх незалежных газет

29.03.2010 / 22:27

Віцебская міліцыя затрымала наклады адразу двух незалежных выданняў: Віктар Рамнёў затрыманы на мяжы с Расіяй з 10 тысячамі асобнікаў газеты «Віцебскі кур’ер», праваабаронца Валер Шчукін пад Гомелем — з 10 тысячамі асобнікаў газеты «Наш дом». Тыдзень таму ў спадара Рамнёва ўжо быў канфіскаваны наклад выдання «Наш дом» у 50 тысяч асобнікаў.

Лёс канфіскаваных накладаў невядомы.

Кіраўнічка грамадскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач мяркуе, што ўлады напярэдадні мясцовых выбараў паставілі за мэту прымусіць замаўчаць вольнае слова.

Прэс-служба «Нашага дома»