Лукашэнка сёння падвядзе вынікі візіту ў Лацінскую Амерыку
30.03.2010 / 13:11
Аляксандр Лукашэнка сёння правядзе нараду па выніках афіцыйных візітаў у Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла і Федэратыўную Рэспубліку Бразілія. Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка 14—17 сакавіка наведаў Венесуэлу і 21—22 сакавіка зрабіў першы візіт у Бразілію.