Дамен Югаславіі .yu спыняе існаванне
Сербскія і чарнагорскія сайты цяпер існуюць асобна.
30.03.2010 / 13:53
Дамен былой Югаславіі .yu сёння спыняе сваё існаванне пасля 16 гадоў выкарыстання.
Рэгістрацыя ў ім скончылася зімой 2008 года. Тады ж пачалося асваенне новага нацыянальнага дамена Сербіі .rs. Уладальнікі рэсурсаў мелі права перайсці на новы адрас бясплатна.
Усяго з 2008 года зарэгістравана 55,6 тысяч імёнаў з пашырэннем .rs.