У Менску пройдзе чэмпіянат Беларусі па кіданьні мабільнікаў

Чэмпіянат Беларусі па кіданьні мабільных тэлефонаў пройдзе 9 верасьня ў Менску. Пазмагацца за перамогу змогуць усе ахвотныя.

06.09.2006 / 17:11

Чэмпіянат Беларусі па кіданьні мабільных тэлефонаў пройдзе 9 верасьня ў Менску. Пазмагацца за перамогу змогуць усе ахвотныя. Галоўная ўмова — выкарыстаньне сваіх тэлефонаў.

Адкрыты чэмпіянат нашай краіны па кіданьні мабільнікаў пройдзе ўжо чацьверты раз. Летась у ім узяла ўдзел рэкордная колькасьць удзельнікаў – 104 чалавекі.

Ужо год айчынным рэкардсмэнам зьяўляецца Ілья Мішын, які закінуў свой сродак сувязі амаль на 79 мэтраў. Сусьветны рэкорд – 89 мэтраў. Менавіта на такую адлегласьць кінуў мабільнік фін Ласі Этэлятала.