Намеснік міністра культуры: Сярэдні заробак у тэатрах — мільён, а 500 тыс. атрымліваюць толькі ў Слоніме

02.04.2010 / 11:58

Пасля з’яўлення на сайце матэрыялу пра сярэдні заробак акцёраў беларускіх тэатраў, у рэдакцыю прыйшоў ліст з Міністэрства культуры.

Намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка ўдакладніў лічбы, прыведзеныя ў матэрыяле НН.

Сярэдні заробак у тэатральна-відовішчных арганізацыях складае 997400 рублёў. У тэатрах рэспубліканскага падпарадкавання – 1.110700 рублёў. А заробак у 507600 рублёў атрымліваюць работнікі тэатра ў Слоніме.

Цікава, што сярэдні заробак работнікаў культуры і мастацтва па краіне ў студзені 2010 склаў усяго 776800 рублёў.

КМ