Жыхар Талачына інсцэнаваў самагубства задушанага самім жа бацькі

06.04.2010 / 11:02

Паводле падазрэння ў забойстве бацькі ў Талачыне (Віцебская вобласць) затрыманы 30‑гадовы мясцовы жыхар. У дачыненні да яго распачата справа на падставе ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса.

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, цела 62‑гадовага мужчыны было знойдзена ў яго кватэры ў Талачыне 3 красавіка — яно вісела ў пятлі. Судова‑медыцынскай экспертызай устаноўлена, што смерць наступіла ў выніку асфіксіі.

Аператыўнікі высветлілі, што насамрэч мужчына быў задушаны сынам падчас сваркі. Акт суіцыду бацькі 30‑гадовы жыхар райцэнтра інсцэнаваў.