Апошнія словы прэзідэнта Польшчы прэсе: памяць пра Катынь выжыла

12.04.2010 / 09:57

«Толькі цяпер мы разумеем маштабы стратаў, якія панесла тады Польшча», —
напісаў польскі прэзідэнт Лех Качыньскі ў спецыяльным дадатку «Tygodnika Powszechnego» ў 70-я ўгодкі расстрэлу пад Катынню; верагодна, гэта было яго апошняе выступленне ў прэсе.

«Памяць пра Катынь — так мы сімвалічна акрэсліваем трагічныя падзеі ў сакавіку і красавіку 1940 году — усё ж выжыла. Са старонак польскай гісторыі не змаглі выкрасліць старонкі камуністычнага генацыду. І перш за ўсё не змаглі сцерці памяць палякаў пра тых, хто аддаў тады сваё жыццё», — напісаў Лех Качыньскі.