Найлепшыя будынкі з цэглы
21.04.2010 / 11:29
На конкурс Brick Award 2010 было даслана блізу 260 праектаў з 32 краін. Усе будынкі мусілі мець інавацыйную форму і керамічную цэглу ў якасці будаўнічага матэрыялу. Дадаткова ацэньвалася функцыянальнасць і экалогія будынка. Вось найлепшыя з іх.
1-е месца. Будынак нацыянальнага з’езду і парламенту княства Ліхтэнштэйн.
2-е месца. Паўднёваазіяцкі цэнтр правоў чалавека, Індыя.
3-е месца. Паляўнічы дамок Morjan-Poeten, Германія. Плошчай 62 метры, ён максімальна экалагічна і камфортны.