Памёр Хуан Антоніё Самаранч

Экс-прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта памёр у шпіталі Барселоны ва ўзросце 89 гадоў.

21.04.2010 / 14:59

Фота telegraph.co.uk

Экс-прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Хуан Антоніё Самаранч-і-Тарэла памёр у шпіталі Барселоны ва ўзросце 89 гадоў.

Смерць наступіла ў выніку вострай сардэчнай недастатковасці. У аўторак дон Хуан Антоніё Самаранч быў шпіталізаваны.

Хуан Антоніё Самаранч быў абраны пажыццёвым ганаровым прэзідэнтам МАК, які ён узначальваў з 1980 па 2001 гады. У 1991 г. за ўнёсак у алімпійскі рух кароль Іспанііі прысвоіў Самаранчу тытул маркіза (дона).

У гісторыю Самаранч увайшоў як чалавек, які адрадзіў алімпійскі рух, што ў 1970-я перабываў у фінансавым крызісе.

Бі-Бі-Сі