Разварот на 30% у адносінах Украіны і Расіі

Тэрмін знаходжання Чарнаморскага флоту ў Крыме працягнулі на 25 гадоў узамен за танны газ.

21.04.2010 / 16:40

Тэрмін знаходжання Чарнаморскага флоту ў Крыме працягнулі на 25 гадоў узамен за танны газ.

Фота segodnya.ua

Расія і Украіна падпісалі сёння пагадненне па працягу базавання Чарнаморскага флоту Расіі ў Крыме пасля 2017 г. Адпаведны дакумент быў падпісаны па выніках перамоваў Дзмітрыя Мядзведзева і Віктара Януковіча ў Харкаве (Украіна).

Паводле дамовы, тэрмін знаходжання ЧФ Расіі ў Крыме падоўжаны на 25 гадоў.

Адначасова былі падпісаны дадатковыя пагадненні па пастаўках газу ва Украіну, якія знізяць цану на паліва.

Зніжка складзе 100 даляраў у выпадку, калі формульная цана на газ будзе большай за 330 даляраў за тысячу кубометраў, або 30% ад сумы кантракта, калі цана будзе ніжэйшай за 330 даляраў.

Прэзідэнт Мядзведзеў абвесціў, што агульная сума зніжак дасягне 40 мільярдаў даляраў. Расія ўжо заявіла пра гатоўнасць перавесці адносіны з Украінай на «доўгія стратэгічныя супольныя прынцыпы».

Знаходжанне Чарнаморскага флота ў Севастопалі гарантуе Расіі стабільны кантроль над Крымам, як ідэалагічны, так і вайскова-стратэгічны.