Канфлікт у парламенце Бельгіі: забарона паранджы пад пагрозай

22.04.2010 / 14:06

У выніку канфлікту ў ніжняй палаце парламента Бельгіі пад пагрозай апынулася існаванне кіроўнай кааліцыі.

Фламандская партыя адмовілася падтрымліваць рашэнне кааліцыі аб правах франкамоўных грамадзян краіны, якія жывуць у раёне Брусэля.

Канфлікт грымнуў за некалькі гадзін да запланаванага абмеркавання забароны на нашэнне паранджы. Пакуль невядома, калі адбудзецца абмеркаванне гэтага законапраекта.

У Бельгіі мяркуецца заканадаўча забараніць нашэнне паранджы ў грамадскіх месцах.