Пенсіянерам зноў дадуць ільготу на праезд у электрычках
Яна дзейнічае на працягу дачнага сезону/
23.04.2010 / 13:14
Ужо два гады запар з 1 траўня па 1 верасня пенсіянеры атрымліваюць зніжку на праезд у прыгарадным транспарце - электрычках і аўтобусах. Не стане выключэннем і гэты год.
Паводле інфармацыі Міністэрства фінансаў,
праект указа аб прадастаўленні льгот ужо праходзіць узгадненне ў адпаведных ведамствах.