Бельгія: біскуп прызнаў акт сэксуальнага гвалту супраць падлетка

23.04.2010 / 15:38

Біскуп Бруге Рымска‑каталіцкай царквы Ражэ Ванхелювe прызнаў, што ў той час, калі быў святаром, здзейсніў акт сэксуальнага гвалту над падлеткам.

Ражэ Ванхелювe падаў прашэнне пра складанне з сябе царкоўнага сану, якое было задаволенае Бенедыктам XVI.

Прызнанне бельгійскага біскупа — працяг скандалаў па ўсім свеце, звязаных з гвалтам каталіцкіх святароў у дачыненні да непаўналетніх.

Так, у ЗША мужчына, які сцвярджаў, што ў дзяцінстве стаў ахвярай амерыканскага святара‑педафіла, падае ў федэральны суд сваёй краіны пазоў супраць Папы і Ватыкана.