42% выбаршчыкаў прагаласавалі па стане на 12:00

25.04.2010 / 13:29

Амаль 42% выбаршчыкаў прынялі ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 26-га склікання. Пра гэта паведамілі ў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Паводле Цэнтрвыбаркама на 12.00, у Беларусі прагаласавалі 41,9%, або 2 млн. 949 тыс. 232 чалавекі, унесеных у спісы выбаршчыкаў.

Лідзіруе Віцебская вобласць, дзе ў выбарах прынялі ўдзел ужо больш за палову выбаршчыкаў – 50,3%.

У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 35,5% выбаршчыкаў, у Гомельскай - 48,7%, у Гродзенскай - 36,8%, у Мінскай - 44,8%, у Магілёўскай - 48% і ў горадзе Мінску - 31,9%

БЕЛТА