Афіцыйна: у сталіцы на выбарах дэпутатаў у Мінгарсавет прагаласавалі 59,6%

26.04.2010 / 09:49

У сталіцы ў выбарах дэпутатаў Мінгарсавета 26‑га склікання ўзялі ўдзел 747 тыс. 96 чалавек, якія атрымалі бюлетэні, або 59,64% выбаршчыкаў. З іх датэрмінова прагаласавалі 23,5%.

На 57 месцаў у Мінгарсавет прэтэндавалі 218 кандыдатаў. У папярэднія мясцовыя выбары (студзень 2007 года) на 55 месцаў у Мінгарсавет прэтэндавалі 157 кандыдатаў.

Права голасу ў Мінску маюць больш за 1 млн. 243,5 тыс. чалавек.

Нагадаем, што ў Беларусі скасаваны бар’ер яўкі выбаршчыкаў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Гэта азначае, што выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы будуць прызнавацца праведзенымі пры любой яўцы выбаршчыкаў.

Паводле БЕЛТА