На гомельскіх могілках расіянка напаролася жыватом на штыры ў агароджы

26.04.2010 / 10:49

Як паведамілі ў абласным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, паведамленне дзяжурнаму МНС пра тое, што на могілках у Гомелі пенсіянерка напаролася на металічную агароджу, паступіла днём 24 красавіка са станцыі «Хуткай дапамогі».

70‑гадовая жыхарка Маскоўскай вобласці Расіі прыехала ў Гомель наведаць магілы сваякоў. Жанчына пералазіла цераз агароджу магілы і напаролася жыватом на вострыя металічныя штыры.

Ратавальнікі з дапамогай гідраўлічнага інструмента зрэзалі штыры агароджы, выслабанілі пенсіянерку і перадалі яе медыкам.

Расіянка шпіталізавана ў Гомельскую абласную клінічную бальніцу.