Задай пытанне Праляскоўскаму
03.05.2010 / 10:29
Оnline канферэнцыя з міністрам інфармацыі Алегам Праляскоўскім на тэму «СМІ ў Беларусі — у нагу з часам» пройдзе на сайце Беларускага тэлеграфнага агенцтва 3 мая з 11.00 да 12.00.
У апошнія гады сфера інфармацыі стала аб’ектам пільнай увагі грамадства. У лютым 2009 года ў Беларусі ўступіў у сілу закон аб СМІ. Прайшла перарэгістрацыя сродкаў масавай інфармацыі. Сучасныя СМІ сёння немагчыма ўявіць без прысутнасці іх у Сусветнай сетцы.
Ці не азначае росквіт Інтэрнэту хуткае завяршэнне існавання друкаваных СМІ? Як газетам, часопісам не толькі не аслабіць, але і ўмацаваць свае пазіцыі на медыйным полі ў сучасных умовах? Якія замежныя выданні распаўсюджваюцца на тэрыторыі Беларусі? Якія асаблівасці XIV Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «СМІ ў Беларусі»? На гэтыя і іншыя пытанні ў час оnline канферэнцыі адкажа міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі.
Пытанні можна задаваць на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле «ONLINE КАНФЕРЭНЦЫЯ».