У наваполацкім аўтобусе «заяц» страляў у кантралёра

03.05.2010 / 10:48

Падчас праверкі праязных дакументаў маладая пары паказала кантралёру два нескасаваныя квіткі. Кантралёр запатрабавала аплаціць штраф за безбілетны праезд.

У адказ малады чалавек дастаў пнеўматычны пісталет і закрычаў, што ўсіх перастраляе. Ён зрабіў стрэл у бок кабіны кіроўцы, уручную адчыніў дзверы, выпусціў сваю дзяўчыну і выйшаў сам.

Міліцыянты затрымалі маладых людзей, піша газета «Хімік». «Узброенаму зайцу» пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.