Нямецкія дэпутаты ўхвалілі выдзяленне дапамогі Грэцыі
07.05.2010 / 14:22
Дэпутаты ніжняй палаты нямецкага парламента ўхвалілі прадастаўленне фінансавай дапамогі Грэцыі, у рамках узгодненай раней квоты.
У падтрымку гэтага рашэння прагаласавалі 390 дэпутатаў, супраць — 72.
Чакаецца, што верхняя палата парламента Нямеччыны таксама ўхваліць выдзяленне сродкаў Грэцыі.