Прайшлі матчы 8-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе
07.05.2010 / 20:56
У пятніцу, 7 мая, прайшлі матчы 8-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.
Мінскі «Партызан», што дагэтуль меў нуль балаў і не меў забітых мячоў, згуляў у Жодзіне ўнічыю з «Тарпеда» – 2:2.
БАТЭ дома выйграла ў «Дняпра» – 3:0 і застаецца на першым месцы. Захавала за сабой другі радок «Белшына», што выйграла ў «Нафтана» –1:0.
Ажно сем мячоў было забіта ў матчы «Дынама» Брэст – «Віцебск» – 5:2, і шэсць у матчы «Шахцёр» – «Дынама» Мінск – 2:4.
«Мінск» – «Нёман» – 3:1.
Усяго ў шасці матчах былі забітыя 25 мячоў, больш за чатыры на гульню.
Становішча камандаў:
БАТЭ – 18, Белшына – 16, Дынама Брэст – 15, Дынама Мінск - 14, Мінск – 13, Віцебск – 11, Шахцёр - 10, Нафтан, Дняпро – 9, Тарпеда – 6, Нёман – 5, Партызан – 1.
9-ты тур пройдзе 11 мая, у аўторак.
У Мінску згуляюць мінскае «Дынама» і БАТЭ.