Еўракамісія падтрымала далучэнне Эстоніі да еўразоны
12.05.2010 / 14:45
Эстонія можа далучыцца да зоны еўра ў 2011 годзе, сказаў кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу.
Канчатковае рашэнне пра прыняцце Эстоніі ў еўразону будзе зроблена 6 ліпеня. У выпадку калі краіны Еўрасаюза ўхваляць рэкамендацыі Еўрасаюза, Эстонія стане 17 краінай еўразоны.