У Баранавічах у ДТЗ сур’ёзна траўмаваны 9‑гадовы хлопчык
14.05.2010 / 10:25
У Баранавічах у ДТЗ пацярпеў дзевяцігадовы хлопчык, паведаміў БелаПАН старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Юрашэвіч.
Паводле яго слоў, аварыя адбылася вечарам 12 мая. 50‑гадовы кіроўца аўтамабіля »ВАЗ 21061» на вуліцы Фабрычнай учыніў наезд на вучня трэцяга класа адной са школ горада,
які перабягаў праезную частку блізу пешаходнага пераходу.
Хлопчык атрымаў адкрытую пранікальную цяжкую чэрапна‑мазгавую траўму, пералом аснавання чэрапа, закрыты пералом левай ключыцы, пашкоджанне звязак шыйнага аддзела пазваночніка. Дзіця змешчана ў рэанімацыйнае аддзяленне Баранавіцкай гарадской бальніцы.
Гэта 16‑е з пачатку года ДТЗ у Брэсцкай вобласці з удзелам непаўналетніх. Усяго ў такіх аварыях атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці 16 дзяцей.