У мінскім гатэлі памёр дэпутат латвійскага Сойма
Дэпутат Аляксандр Голубаў адышоў падчас працоўнага візіту ў Беларусь.
19.05.2010 / 16:56
Дэпутат Аляксандр Голубаў адышоў падчас працоўнага візіту ў Беларусь.
Голубаў прыехаў у Беларусь разам з дэлегацыяй Камітэта па міжнародных справах Сойма, а раніцай 19 мая яго знайшлі мёртвым у пакоі гатэля «Мінск». Яго аднапартыйцы паведамілі, што палітык памёр у сне.
У гатэлі зазначыліі, што па факце смерці вядзецца праверка.
Аляксандр Голубаў быў віцэ‑старшынём палітычнай фракцыі «Цэнтр згоды». Ён з’яўляўся дэпутатам кожнага склікання ў гісторыі незалежнай Латвіі.