Сапраўдная беларуская кухня

Свет пабачыла перавыданне кнігі «Наша страва. Сапраўдная беларуская кухня».

24.05.2010 / 11:06

Свет пабачыла перавыданне кнігі «Наша страва. Сапраўдная беларуская кухня».

Яно дапоўнена новым артыкулам аб труфлях.

Першае выданне, надрукаванае ў 2009 годзе, хутка знікла з паліц кнігарань. Папулярнасць кнігі пацвярджаецца яшчэ і тым, што нядаўна ў продажы з’явіліся яе «пірацкія» асобнікі нізкай паліграфічнай якасці. Высветліць іх паходжанне, як паведаміў укладальнік і асноўны аўтар кнігі Алесь Белы, пакуль не атрымалася. А праблему з «кніжным пірацтвам» Белы тлумачыць адсутнасцю цывілізаваных умоў працы на кніжным рынку. «Нармальных умоў для працы няма. І не бачу перспектыў іх узнікнення».

Набыць «Нашу страву» можна тут.

КМ