Пасяджэнне сумеснай калегіі мінабароны Беларусі і Расіі зноў перанесена

24.05.2010 / 15:16

Другі раз сёлета перанесена пасяджэнне сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі. Яно павінна было адбыцца ў Мінску 25 мая.

«Паводле двухбаковай дамоўленасці тэрмін правядзення пасяджэння сумеснай калегіі перанесены. Гэта выклікана выключна рабочымі момантамі. Такім чынам, удасца абмеркаваць больш шырокі спектр пытанняў ваеннага супрацоўніцтва», — сказаў начальнік прэс‑службы Міністэрства абароны Беларусі Вячаслаў Раменчык.

Раней планавалася, шо сустрэча кіруючага саставу ўзброеных сіл дзвюх дзяржаў адбудзецца 21 красавіка, аднак яна была нечакана перанесена на больш позні тэрмін.