In memoriam. Міхась Барысевіч
25.05.2010 / 09:29
Памёр Міхась Барысевіч, апошні выкладчык фізкультуры «легальнага» Беларускага ліцэя, які ў 2003 годзе разам з ліцэем сышоў «у падполле». Майстар спорту па ваенным мнагаборстве, спадар Міхась быў цудоўным чалавекам, сапраўдным беларусам (паходзіў з Лідчыны), адказным і сур’ёзным выкладчыкам. Мы яго не забудзем.