У Турцыі загінулі 16 расійскіх турыстаў, 25 параненыя + фота

Турысты ехалі на экскурсію ў Памукале, аўтобус зваліўся з 15-метровай вышыні ў раку

25.05.2010 / 09:56

Падчас аварыі турыстычнага аўтобуса ў Антальі ў аўторак загінулі 16 турыстаў з Расіі, 25 атрымалі раненні.

Аварыя адбылася каля 5‑й раніцы ў павеце Аксу, калі аўтобус з турыстамі ехаў з курорта Аланья ў турыстычны цэнтр Памукале.

Паводле папярэдніх звестак паліцыі, кіроўца аўтобуса заснуў за рулём, і машына звалілася з 15‑метровай вышыні ў раку.