На дзядулю ў Бераставіцкім раёне завялі справу за голую дупу

25.05.2010 / 10:50

На 75‑гадовага пенсіянера з вёскі Вялікія Эйсманты Бераставіцкага раёна пачалі крымінальную справу.

У мясцовай краме дзядулі не пазычылі бутэльку алкаголю, паведамляе радыё «Твой стыль».

За гэта ён зняў штаны і паказаў жанчынам азадак. Прадавачкі пакрыўдзіліся і выклікалі міліцыю.

Усе падзеі былі зафіксаваныя на камеру мабільнага тэлефона. Цяпер гэтыя кадры з’яўляюцца асновай для абвінавачвання дзядулі ў хуліганстве, бо сам ён не прызнаецца ў зробленым.