Бык падняў матадора на рог
Увага! Жорсткае відэа
Трагічны выпадак на арэне ў Мадрыдзе.
25.05.2010 / 11:08
41-летні матадор Хуліё Апарысіё моцна пацярпеў у двубоі з быком на арэне Лас Вентас у Мадрыдзе. Апарысіё паслізнуўся на пяску, і бык выкарыстаў зручны момант, каб узняць яго на рог, працяўшы матадору горла. Матадор у шпіталі, яго стан крытычны.