У Віцебску моладзь затрымлівалі «для прафіляктыкі»

16 верасьня ў так званай «яме», насупраць «сіняга дома» – у месцы, дзе традыцыйна «тусуюцца» віцебская юнакі і дзяўчаты было затрымана каля 10 чалавек.

18.09.2006 / 11:35

16 верасьня каля васьмі гадзін вечара ў так званай «яме», насупраць «сіняга дома» – у месцы, дзе традыцыйна «тусуюцца» віцебская юнакі і дзяўчаты – адбылося масавае затрыманне моладзі.

Міліцыянты спынілі 10 чалавек і завезлі іх у Кастрычніцкі РАУС. На пытанні, за што іх забіраюць, супрацоўнікі праваахоўных органаў адказалі: «Профилактика… Мало ли что вы тут замышляете…»

У пастарунку маладзёнаў пратрымалі каля гадзіны. Перапісалі дадзеныя і адпусцілі.

У застаўцы выкарыстанае фота Вячаслава Давыдава, vitebsk.net