Палестынская флатылія і лубочныя карцінкі пра «злобную ізраільскую ваеншчыну»
Міжнароднай грамадскай думцы пляваць на дэталі, але вобраз «ізраільская ваеншчына
01.06.2010 / 14:29
У журналістаў ёсць такая схільнасць звадзіць апісанне нейкае навіны ў галаве людзей да пэўнага набору звыклых карцінак і вобразаў.
Расійская прапаганда ў часе
Падобнае маем і з учорашняй бітвай паміж ізраільскім спецназам і людзьмі з праваабарончай флатыліі ля берагоў Газы.
Міжнароднай грамадскай думцы пляваць на дэталі, але вобраз «ізраільская ваеншчынапа-пірацку напала на безабаронную гуманітарную флатылію, патапіла дзясяткі караблей і забіла сотні людзей» ужо апанаваў галовы соцень тысяч людзей у свеце.
Што было насамрэч?
Блакада сэктара Газа, кантраляванага радыкальным ісламскім рухам Хамас, ажыццяўляецца не толькі Ізраілем, але таксама і арабскім Егіптам,які мае сухапутную мяжу з тэрыторыяй. Кіпр не дазволіў караблям, нацэленых на Газу, заходзіць у свае порты. Перад тым, як затрымаць караблі, ізраільцяне прапанавалі ім нудна ісці ў ізраільскі порт і адтуль следваць па зямлі ў Газу. Але тыя адмовіліся:
Ізраільцяне кажуць, што паводле міжнароднага права мелі права затрымаць караблі, якія плылі ў заблакаваны Сектар Газа, у тым ліку ў неўтральных водах. Туркі ў адказ толькі лямантуюць пра крывавы ізраільскі дзяржаўны тэрор.
Пасля папярэджанняў, ізраільцяне пачалі высадку на караблі. Камандас былі ўзброеныя пісталетамі і, увага, зброяй для пэйнтбола (відно на відэа).
Ізраіль не «атакаваў караван з шасці караблей», як пішуць СМІ. Ізраільскія камандас бяз боя высадзіліся на пяці караблях, а на шостым, турэцкім MV Mavi Marmara, турэцкія ісламскія экстрэмісты пачалі чыніць супраціў, узброеныя нажамі і металічнымі палкамі. Глядзіце відэа з высадкі:
Ізраільцяне, магчыма, перавысілі мяжу неабходнай абароны і дакладна паддаліся на правакацыю. Некаторыя СМІ прыводзяць словы хамасаўцаў напярэдадні інцыдэнта пра тое, што
і дасягненне флатыліяй Газы, і яе затрыманне будзе перамогай для палестынцаў — у адным выпадку матэрыяльнай, у другім — піараўскай.
У любым выпадку жахліва, што пагінулі людзі. Але самая вялікая памылка ізраільцян у дадзенай канкрэтнай сітуацыі была дазволіць радыкалам адабраць у жаўнераў агнястрэльную зброю, пра што паведамлялі некаторыя рэпартажы.
Канфлікт паміж Палестынай і Ізраілям даўно зайшоў у тупік. Адсутнічаюць агульнапрызнаныя межы, агульнапрызнаны статус Палестынскай аўтаноміі, ізраільскія паселішчы працягваюць існаваць углыбіні палестынскай тэрыторыі на Заходнім беразе Ярдана. За кожным бокам ідзе такі шлейф злачынстваў адно супраць аднаго, што развязаць гэты вузел можна будзе хіба пасля некалькіх дзесяцігоддзяў мірнага жыцця, якое там дагэтуль не наступіла.
upd: а вось людзі на карабле рыхтуюцца сустрэць ізраільскіх камандас з металічнымі кіямі, "розачкамі" з бутэлек і г.д.