Як у Гродне сустракалі новага кіраўніка вобласці
Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч з 2-га дня Фэсту нацыянальных культураў у Гродне.
06.06.2010 / 14:45
Нягледзячы на тое, што сёлетні Фестываль нацыянальных культураў у Гродне абяцалі зрабіць безалкагольным і нават забаранілі продаж алкаголю ў крамах, на нацыянальных падворках не здрадзілі традыцыям і шчодра частавалі гасцей традыцыйнымі напоямі. Не ўстаяў перад трункамі і новы кіраўнік Гарадзеншчыны Сямён Шапіра.
Глядзіце таксама рэпартаж з адкрыцця Фестывалю нацыянальных культураў у Гродне
На кожным падворку губернатару падносілі каравай.
Сямён Шапіра цалаваў яго і перадаваў мэру Гродна Барысу Казялкову.
Барыс Казялкоў таксама цалаваў кожны каравай.
Сваю праграму кіраўніцтва пачало з "Беларускага падворку".
Вітаў дарагіх гасцей дырэктар мясакамбіната Анатоль Грышук (на здымку злева).
Грышука, дарэчы, выпусціў з СІЗА асабіста Лукашэнка.
На польскім падворку Шапіра пакаштаваў пончыкі:
"Як у дзяцінстве. Мы ў школу дзеля гэтых пончыкаў і хадзілі".
Кася і Ясь.
На літоўскім падворку чыноўнікі пусціліся ў скокі.
Малдаване.
Малдаване.
Тымчасам міністр культуры Павел Латушка каштаваў каньяк на азербаджанскім падворку.
Азербаджанскі падворак.
Украінскія прысмакі.
Губернатар з народам.
Павел Латушка таксама не змог адмовіцца і ад украінскага самагону.
Расейскі падворак.