Загінуў вайсковец тэрміновай службы сіл спецаперацый

11.06.2010 / 10:12

11 чэрвеня падчас правядзення планавых заняткаў па баявой падрыхтоўцы на адным з палігонаў сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл у выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй атрымаў раненні, несумяшчальныя з жыццём, вайсковец тэрміновай ваеннай службы ССА.

Пра гэта паведаміла прэс‑служба Міністэрства абароны Беларусі.

Падрабязнасці няшчаснага выпадку высвятляюцца камісіяй Мінабароны і Беларускай ваеннай пракуратурай.

Ваеннае ведамства выказвае спачуванне родным і блізкім пацярпелага вайскоўца і паабяцала аказаць дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам.