Глыбачанін будзе прыцягнуты да адказнасці за здзек з птушкі

11.06.2010 / 11:33

Жыхар Глыбокага будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за здзек з птушкі.

30 траўня адзін з жыхароў вул. Паўднёвай злавіў жывую птушку і прывязаў яе да шаста, які стаяў у яго на агародзе. Гэта заўважылі суседзі і патэлефанавалі ў інспекцыю па ахове жывёльнага і расліннага свету. Супрацоўнікі інспекцыі прыбылі на месца, вызвалілі птушку і склалі пратакол.

Адміністрацыйная адказнасць за жорсткае абыходжанне з жывёламі прадугледжвае штраф у памеры да Br.700 тыс. альбо арышт да 15 сутак