Прыморскія «партызаны» здаліся. Двое з іх загінулі падчас штурму
+ відэа захопу аднаго з удзельнікаў групоўкі — Уладзіміра Ілюцікава
11.06.2010 / 14:28
Сёння ў горадзе Усурыйск праваахоўныя органы ліквідавалі групоўку, якая абвясціла вайну мясцовай міліцыі.Падчас штурму два ўдзельнікі групы загінулі — гэта
Штурм кватэры, дзе хаваліся «партызаны», працягваўся 6 гадзін. Падчас яго адзін з міліцыянераў быў паранены ў нагу.
На дадзены момант нічога невядома аб лёсе кіраўніка групоўкі —
Нагадаем, што злачынная група, якая ў адказ на незаконныя дзеянні прыморскай міліцыі абвясціла ёй вайну, дзейнічала на працягу двух тыдняў. Яе ўдзельнікі спалілі міліцэйскі пастарунак, забілі аднаго міліцыянера і паранілі яшчэ дваіх.