Франак з сябрамі, а таксама Малей страцілі сяброўства ў БНФ

12.06.2010 / 16:04

Сойм Партыі БНФ на закрытым паседжанні выключыў з партыі Франака Вячорку, а таксама ягоных сяброў Андруся Крэчку і Антона Койпіша. Знаёмыя з сітуацыяй кажуць, што юнакам закідалі шэраг дзёрзкіх крокаў. У прыватнасці, што яны давялі да закрыцця сайт партыі, а таксама публічна вінавацілі кіраўнікоў партыі ў працы на КДБ.

Страціў сяброўства ў партыі і Ўладзімір Малей — адстаўнік-юрыст з Берасця. Апошні напісаў запыт у Міністэрства юстыцыі, каб тое праверыла дзейнасць партыі.

Сяргей Гезгала