У продаж паступілі квіткі на футбольны матч Беларусь – Славенія

Гульня адбудзецца 11 кастрычніка на менскім стадыёне «Дынама». Цэны на квіткі не малыя

22.09.2006 / 09:52

У продаж паступілі квіткі на адборачны матч чэмпіянату Эўропы – 2008 Беларусь – Славенія. Як вядома, гульня адбудзецца 11 кастрычніка (серада) на менскім стадыёне «Дынама». Пачатак а 19:00. Кошт квіткоў ад 2 000 да 20 000 рублёў (для дзяцей да 14 гадоў – 1 000). Касы працуюць штодзённа ад 10:30 да 19:30.

Зазначым, што ў нядзелю й панядзелак пройдуць матчы 21-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў найвышэйшай лізе.

У Менску 24 верасьня (нядзеля) гуляюць: МТЗ-РІПА – салігорскі «Шахтар» (стадыён «Трактар»), «Дынама» Менск – «Нафтан» Наваполацк (стадыён «Дынама»). 25 верасьня (панядзелак) у Кунцаўшчыне «Дарыда» (Менскі раён) згуляе з магілёўскім «Дняпром».