Сумленне Расіі
22.06.2010 / 21:43
Над прыродай і мэтамі цяперашняга газавага канфлікту разважае ў выданьні «Газета» рэдактар часопісу «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук’янаў.
Чарговы канфлікт Масквы і Менска нікога не зьдзіўляе, бо ад «саюзнай братэрства» даўно не засталося і сьледу. Але цяперашняе супрацьстаяньне не падобна на папярэднія раўнды. Зьмяніўся агульны кантэкст, што паўплывала і на лёгіку паводзінаў бакоў.
Адрозьненьне
У двухбаковых канфліктаў нулявых гадоў, часам вельмі вострых, сутнасьць была заўсёды адна — спробы канвэртаваць палітычнае сяброўства ў эканамічныя дывідэнды. З боку Расеі гаворка ішла аб набыцьці беларускіх актываў, неабходных для аднаўленьня яшчэ савецкіх вытворчых ланцугоў, з боку Беларусі — аб забесьпячэньні максымальнага субсыдаваньня нацыянальнай эканомікі з боку Масквы. І хоць зьнешне транзытныя сутыкненьня Расіі і Беларусі нагадвалі падобныАляксандр Лукашэнка адкрыта выступіў супраць Крамля ў вострым і вельмі небясьпечным крызісе — пераварот у Кіргізстане і падзеі, якія адбыліся ў гэтай краіне потым. Падтрымаўшы Курманбека Бакіева, даўшы яму трыбуну СНД (расейска-украінскі сцэнар, палітычнага прысмаку, уласьцівага апошняму, яны не мелі.Зараз адносіны набылі характар палітычнага супрацьстаяньня.
У папярэднія гады ўсё сілы — інтэлектуальныя,
Непрызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі — напамін аб ранейшай пазыцыі Расеі адносна Косава, ад якой Масква адмовілася у грузінскім выпадку. Абарона Бакіева — акцэнтаваньне таго, што ў часовага ўрада, падтрыманага Расеяй, адсутнічае прававая база, усё, што ён робіць, строга кажучы, незаконна, а Масква дзеліць адказнасьць за беззаконьне. Адмова далучыцца да Мытнага саюзу — падкрэсьліваньне нераўнапраўнага характару інтэграцыі, пры якой самы моцны партнэр робіць занадта мала крокаў насустрач больш слабым. Нарэшце, газавы канфлікт — выкрыцьцё падвойных стандартаў Расеі, якая ідзе на саступкі Кіеву, які ні ў якія аб’яднаньні з Масквой не ўваходзіць, але робіць больш жорсткім падыход да Менска, фармальна — бліжэйшага саюзьніка.
Усё гэта Лукашэнка кажа публічна, з уласьцівым яму талентам і пераканаўчасьцю, а таксама вельмі вольна жангліруючы фактамі. Прэзыдэнт Беларусі, ясная рэч, дбае не за закон і справядлівасьць, ўвогуле, ён выбудоўвае самастойную лінію абароны супраць расейскага напору, павышаючы стаўкі на выпадак «вялікай зьдзелкі».
Самастойная лінія патрэбна, таму што разьлічваць на падтрымку Эўропы, да якой звычайна апэлююць апанэнты Расеі на постсавецкай прасторы, яму не даводзіцца. І справа не ў тым, што Захад не задавальняе аўтарытарная практыка «бацькі», на гэта вочы б заплюшчылі. Уласна, Эўразвяз пачаў відавочна «цяплець» да Менску яшчэ да
Менск гэта, верагодна, разумее, так што мае намер абапірацца на свае сілы. На руках у Лукашэнкі ёсьць козыры. Акрамя Мытнага саюза, які застаецца ключавым прыярытэтам Масквы, да іх дабавілася і АДКБ. Гэтая арганізацыя неабходная Расеі для легітымацыі магчымых дзеяньняў у Кіргізстане, а Беларусь цалкам здольная накласьці вэта. Тым больш што пазыцыя Лукашэнкі па Бакіеву (нельга мяняць
Для Масквы канфлікт з Мінскам на гэты раз таксама ў першую чаргу палітычнае. Інтэграцыйныя праекты — стварэньне Мытнага саюза, умацаваньне АДКБ — гэта спроба Расеі выкарыстаць сусьветную кан’юнктуру і адсутнасьць цікавасьці іншых гульцоў, каб спыніць экспансію іншых цэнтраў сілы (ЭЗ, Кітай, ЗША) на постсавецкую прастору. Як ні дзіўна, менавіта Беларусь ператварылася ў галоўную перашкоду на шляху рэалізацыі гэтай мэты, асабліва таму што Лукашэнка немагчыма назваць ні
Адносіны Расіі і Беларусі зараз на ростанях. Невыпадкова амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што ў выпадку адмовы Менска далучыцца да Мытнага саюзу Масква можа вярнуць на мяжу паміж дзьвюма краінамі поўны мытны кантроль. Гэта лягічна. Праект Саюзнай дзяржавы ў тым выглядзе, у якім яго калісьці задумвалі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка, сябе цалкам вычарпаў. Далей павінна адбыцца якаснае зьмяненьне. Альбо гэта пачатак сапраўднай паэтапнай інтэграцыі, што прадугледжвае праект Мытнага саюза. Альбо вяртаньне да цалкам аўтаномнага існаваньня з татальным пераразьлікам (пастаўкі, транзыт, мыты, рынкі, аплата ваенных аб’ектаў і г.д.).
Зрэшты, другі варыянт будзе для Расеі палітычных паразай, паколькі прадэманструе няздольнасьць пераканаць нават самага блізкага саюзьніка ў карысьці каапэрацыі.
Цяперашняе супрацьстаяньне Масквы і Мінска — вайна нэрваў. Расеі трэба у што бы то ні стала даказаць, што яна здольная пераадолець любую фронду і дамагацца пастаўленых мэтаў. Беларусі — замацаваць статус прывілеяванага партнэра, зь якім трэба дамаўляцца сур’ёзна і з поўнай да яго павагай. Гульня ў вочкі працягваецца.