29‑гадовая дзяўчына выкінулася з 7‑га паверха

Перад гэтым яна пасварылася з бацькамі

23.06.2010 / 09:36

У Брэсце з сёмага паверха дома па месцы жыхарства выкінулася 29‑гадовая жанчына.

Як паведаміў следчы пракуратуры Маскоўскага раёна Брэста Дзяніс Макарэвіч, 21 чэрвеня маладая жанчына пасварылася з бацькамі, з якімі разам жыла.

Каля 11‑й вечара яна зайшла ў пакой, дзе ў гэты час нікога не было, і выкінулася з акна. Дзяўчына загінула на месцы.

Праверку па факце гібелі жыхаркі абласнога цэнтра праводзіць пракуратура Маскоўскага раёна Брэста.