Беларуская паэзія па-сербску
Творы пяці айчынных паэтаў надрукаваны ў майскім нумары сербскага часопіса «Књижевне новине».
23.06.2010 / 10:57
Творы пяці айчынных паэтаў надрукаваны ў майскім нумары сербскага часопіса «Књижевне новине».
Вершы Ніла Гілевіча, Алеся Разанава, Івана Калесніка, Васіля Жуковіча і Сержука Сыса пераклала ўраджэнка Мазыра Людміла Зяльковіч.
Колішняя выкладчыца БДУ цяпер жыве ў Маскве і перакладае на рускую сербскую прозу.