Асобныя калегіі Генеральнай пракуратуры праходзяць на беларускай мове

Пра гэта сёння на прэс‑канферэнцыі расказаў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.

23.06.2010 / 12:47

Пра гэта сёння на прэс‑канферэнцыі расказаў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.

«Асобныя калегіі ў Генеральнай пракуратуры праводзім на беларускай мове. Дакладчык выступае па‑беларуску, пытанні таксама задаём на нашай мове», — зазначыў Р.Васілевіч.

Сам Васілевіч на ўсе беларускамоўныя пытанні таксама адказваў на добрай беларускай.

ЗП