У Гомелі кіроўца «Саманда» загінуў пад коламі тралейбуса

25.06.2010 / 13:14

Аварыя адбылася прыкладна ў 8.50 24 чэрвеня. 50‑гадовы работнік прадпрыемства «Гомельаблгаз», кіруючы службовым аўтамабілем «Саманд», выязджаў з другараднай дарогі на галоўную і не прапусціў «Сітраен».

У выніку сутыкнення кіроўцу «Саманда» выкінула на праезную частку, дзе на яго наехаў тралейбус. Мужчына загінуў на месцы, кіроўца «Сітраена» змешчаны ў бальніцу.