Дзе жыве Лукашэнка?
У кіраўніка дзяржавы як мінімум дзесяць рэзідэнцый.
29.06.2010 / 16:33
Кампанія «Трайпл» павінна тэрмінова, да канца 2010 года, ўзвесці на тэрыторыі Белавежскай пушчы «комплекс збудаванняў па аблугоўванні дэлегацый». Такі загад утрымліваецца ў спецыяльным указе прэзідэнта Беларусі.
«Трайпл», што належыць блізкаму да ўлады бізнэсоўцу Юрыю Чыжу, абавязаны збудаваць комплекс у нацыянальным парку задарма.Узамен кампанія атрымае падатковыя льготы. Выглядае на тое, што Аляксандр Лукашэнка хоча займець новую гасцявую рэзідэнцыю ў легендарнай Белавежы, дзе ўжо ёсць не менш легендарныя «Віскулі». Якія яшчэ месцы працы і адпачынку мае кіраўнік дзяржавы?
Лужок перад рэзідэнцыяй ў «Драздах».
«Прэзідэнцыя» займае цэлы квартал.
Месца былой прапіскі Лукашэнкі ў цэнтры карцінкі.
«Віскулі» - тут разваліўся СССР.
Асноўнае яго працоўнае месца знаходзіцца ў цэнтры сталіцы. Адрас «Маркса, 38» паспеў стаць намінальным назоўнікам. Былы шасціпавярховы будынак ЦК КПБ у народзе называецца «Чырвоным домам». Зрэшты, і ўнутраная тапаніміка звязаная з колерамі. У Белай зале прымаюцца замежныя дэлегацыі, Блакітная і Зялёная выкарыстоўваюцца для сустрэч
У цэнтры Мінска знаходзіцца яшчэ адна «стаўка» кіраўніка выканаўчай улады. Яе адрас — Вайсковы завулак, 4. Тут прэзідэнт жыў да свайго перасялення ў Дразды і нават быў прапісаны. Цяпер у будынку праходзяць паседжанні Садружнасці незалежных дзяржаў.
Яшчэ адзін маёнтак кіраўніка дзяржавы, назва якога стала ўжо назыўной, — «Дразды». Ён знаходзіцца на выездзе з Мінска ў бок Маладзечна. Сваю вядомасць пасёлак атрымаў у 1998 годзе, калі з яго, спаслаўшыся на рамонт каналізацыі, гвалтам павыганялі паслоў замежных краін, што мелі там рэзідэнцыі. Лукашэнка жыве тут пастаянна.
У суседніх катэджах — самыя ўплывовыя чыноўнікі — прэм’Заўсёды пад рукой.ер-міністр Сяргей Сідорскі, старшыня Нацбанка Пётр Прапаковіч,віцэ-прэм ’еры і міністры…
«Дальняй дачай» Лукашэнкі лічыцца «Азёрны». Гэтая рэзідэнцыя знаходзіцца ў Астрашыцкім гарадку — непадалёк ад Мінска ў бок Лагойска. За саветамі тут была загарадная рэзідэнцыя маршала Цімашэнкі. На выпадак небяспекі на яе тэрыторыі знаходзіцца бункер, які мусіў вытрымаць нават ядзерны ўдар. Лукашэнка падвысіў абароназдольнасць «Азёрнага», загадаўшы абнесці рэзідэнцыю і сасоннік вакол яе трохметровым плотам з калючым дротам наверсе. За плотам — ахоўныя вышкі з пражэктарамі, а ўздоўж яго ўзараная паласа. Побач з рэзідэнцыяй знаходзяцца лецішчы творчай эліты краіны — артыстаў, мастакоў і музыкантаў.
Летась у Астрашыцкім гарадку аўральна сканчалася рэканструкцыя школы. Казалі, што менавіта ў яе будзе хадзіць малодшы сын Лукашэнкі Мікалай, але «першы раз у першы клас» перанеслі на
Рэзідэнцыя ў «Віскулях» не ў пашане ў кіраўніка дзяржавы. Ці то дрэнныя асацыяцыі з развалам СССР, ці то аддаленнасці ад Мінска… Аляксандр Лукашэнка рэдка ўпрыгожвае паляўнічы дамок савецкай партнаменклатуры сваёй прысутнасцю.
Дзве рэзідэнцыі з назвамі
На былое лецішча Пятра Машэрава на тэрыторыі Бярэзінскага гідралагічнага запаведніка цяперашні кіраўнік дзяржавы прыязджае рэдка. Невялікі ўчастак «Бярэзінскае» ўключае ў сябе трохпавярховы дом і штучны пляж. У часы незалежнасці вакол рэзідэнцыі быў пабудаваны плот, а таксама з’явіўся
Рэзідэнцыя «Плаўна» ў тым самым запаведніку — аб’ект пабудаваны ў часы кіравання Лукашэнкі. Магчыма, тут адпачываў пасля прыезду ў нашу краіну зрынуты прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў.
Палеская рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы знаходзіцца ў Петрыкаўскім раёне каля аграгарадка «Ляскавічы».
Дзякуючы прэстыжнаму суседству, вуліцы населенага пункта замошчаныя тратуарнай пліткай, а дамы абабітыя сайдынгам.Тут здымаўся фільм «На спіне ў чорнага ката», з унучкай Лукашэнкі Вікторыяй у адной з галоўных роляў.
Хадзілі чуткі, што Аляксандр Лукашэнка мае намер забраць сабе пад рэзідэнцыю і Нясвіжскі замак. Рэканструкцыя гэтага помніка, уключанага ў спіс ЮНЕСКА, працягваецца. Пабачым, якім будзе ягонае прызначэнне.