Калі зашмат ведаеш, не засьнеш...

TV, 26 верасьня, аўторак

Сямейная пара на адпачынку ў Швайцарскіх Альпах становіцца сьведкам забойства. Клясычны трымценьнік Альфрэда Хічкока

26.09.2006 / 14:46

«Чалавек, які зашмат ведаў».

Вялікабрытанія, 1934, чорна-белы, рэж. Альфрэд Хічкок.

Трымценьнік.

Сямейная пара на адпачынку ў Швайцарскіх Альпах становіцца сьведкам забойства. Героі мусяць разгадаць тайны забітага сакрэтнага агента, каб прадухіліць змову й выратаваць скрадзенае дзіця...

Клясыка сусьветнага кіно, якая зь цягам часу толькі павышае свой кошт. Фірмовы саспэнс Альфрэда Хічкока з дасьціпнай іроніяй і трымценным дзеяньнем.

Не прапусьціце!

Аўторак, 26 верасьня

«Лад», 22.25.

Андрэй Расінскі